У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту

Выстава ў польскім Сейме / Еўрарадыё
Выстава ў польскім Сейме / Еўрарадыё

У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная беларускаму палітвязню Анджэю Пачобуту. Яна называецца “Пераслед за польскасць”: арганізатары экспазіцыі праз гісторыю журналіста распавядаюць пра сапраўдныя матывы, з якіх дзейнічаюць улады Беларусі.

Анджэй Пачобут за кратамі ў Беларусі з сакавіка 2021-га, калі быў затрыманы разам з іншымі актывістамі польскай меншасці (іх арганізацыю прапаганда ў РБ называе "нелегальнай"). Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. Пачобута судзяць у Гродне, працэс закрыты. Пачобута абвінавачваюць у закліках да санкцый і ў "распальванні сацыяльнай варожасці" ("садзейнічаў гераізацыі Арміі Краёвай"). Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Летась у заходніх абласцях Беларусі былі знішчаны помнікі і магілы, звязаныя з дзейнасцю польскай Арміі Краёвай. Гэтая акцыя адбываецца ў рамках прапагандысцкай кампаніі, якую праводзяць супраць Польшчы ўлады РБ. Варшава пратэстуе супраць апаганьвання магіл польскіх салдатаў у Беларусі.

У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту
У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту
У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту
У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі