Вы тут

У сераду ў Мінску будзе да +16 градусаў

Вясна / З архіву БЕЛТА

Уначы 31 сакавіка ў Беларусі тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — 5-7 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +13 да +19 (у сталіцы — ад +14 да +16 градусаў, месцамі па Брэстчыне — да 21 цяпла).

Дажджы магчымыя толькі ўначы і раніцай на ўсходзе краіны. Амаль па ўсёй Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 12-14 метраў за секунду.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў канцы тыдня зноў пахаладае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.