У сераду ў Беларусі чакаецца да 2 градусаў цяпла, месцамі туман

Зімой у Беларусі / sb.by
Зімой у Беларусі / sb.by

У сераду, 25 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень яны магчымыя на поўначы — невялікія мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд, які месцамі захаваўся на дарогах, а таксама пра туман у асобных раёнах у начныя гадзіны і раніцай.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да -8 градусаў (у Мінску — 6-8 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +2 (у сталіцы — ад 0 да -2).

У сераду ў Беларусі чакаецца да 2 градусаў цяпла, месцамі туман
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі чакаецца да 2 градусаў цяпла, месцамі туман

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі