Вы тут

У сераду па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы

Падчас навальніцы / БЕЛТА

У сераду, 9 чэрвеня, практычна па ўсёй Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) чакаюцца навальніцы. Удзень падчас навальніц прагназуюцца град, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру (з парывамі да 15-20 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — 11-13 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +20 да +26 (у сталіцы — ад +21 да +23 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.