У Саўміне Беларусі пракаментавалі размовы пра павышэнне пенсійнага ўзросту

Пра неабходнасць павышаць пенсійны ўзрост для жанчын надоечы гаварылі ў беларускім Бізнес-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пра неабходнасць павышаць пенсійны ўзрост для жанчын надоечы гаварылі ў беларускім Бізнес-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Тэма павышэння пенсійнага ўзросту на цяперашні момант ва ўрадзе не абмяркоўваецца, заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на пасяджэнні парламента.

"Што тычыцца павелічэння пенсійнага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэмаў няма", — цытуе яго БЕЛТА. Ён нагадаў, што ў краіне толькі прайшла пенсійная рэформа. Быў павялічаны ўзрост выхаду на пенсію для мужчын да 63, для жанчын — да 58 гадоў.

"І мы павінны адчуць, як будзе функцыянаваць наша эканоміка, сацыяльная сфера ў існых умовах. Рэзервы для таго, каб выконваць сацыяльныя абавязацельствы, у тым ліку пенсійныя, дзяржава будзе адшукваць у іншых кірунках", — запэўніў Петрышэнка.

Надоечы дырэктарка беларускага Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч казала, што ў Беларусі неабходна чарговы раз павышаць пенсійны ўзрост.  Бізнес-саюз прапануе павялічыць узрост выхаду на пенсію для жанчын да 63 гадоў і пераразмеркаваць адлічэнні ў ФСАН. Так, каб работнік плаціў больш, чым цяпер (1% ад налічанага заробку), а наймальнік — менш (цяпер ён плаціць 34%).

"Паволі мы мусім прыйсці да суадносінаў 50/50", — лічыць Жанна Тарасевіч. У адваротным выпадку давядзецца "або павялічваць абавязковыя адлічэнні з фонду аплаты працы, або зніжаць памеры пенсій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі