У Салігорскім раёне пад заваламі знайшлі камбайны
Камбайн пад заваламі / t.me/kgk_oficial
Дах памяшкання, дзе яны былі, абрынуўся.
У палове сельгасарганізацый Мінскай вобласці, якія праверылі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантроля, зафіксаванае парушэнне ўмоў захоўвання тэхнікі — у 19 з 28. Парушэнні выявілі ў Вілейскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім і Уздзенскім раёнах, паведамляе @kgk_oficial.
Але найбольш кантралёраў уразіла сітуацыя ў гаспадарцы "Белслуч" Салігорскага раёна. Там ўсе збожжаўборачныя камбайны працяглы час знаходзіліся пад заваламі даху памяшкання, які абрынуўся. Кіраўніцтва нічога не рабіла, пакуль не прыехала праверка.
t.me/kgk_oficial
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.