У РФ хочуць узнагародзіць пілотаў, дзеянні якіх у ЗША назвалі "непрафесійнымі"

Су-27 збліжаецца з беспілотнікам / Reuters
Су-27 збліжаецца з беспілотнікам / Reuters

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу прадставіў да дзяржаўных узнагарод лётчыкаў знішчальніка Су-27. Менавіта яны, як мяркуецца, пашкодзілі амерыканскі беспілотнік MQ-9 Reaper у Чорным моры. Па версіі Мінабароны РФ, яны "прадухілілі парушэнне амерыканскім беспілотным лятальным апаратам MQ-9 межаў раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы".

Газета Washington Post раней адзначала, што не існуе міжнароднай нормы, якая дазваляе краіне падчас канфлікту ў аднабаковым парадку абвясціць нешта сваёй выключнай паветранай прасторай і марской зонай за межамі прызнаных межаў.

Здарэнне адбылося 14 сакавіка у нейтральных водах над Чорным морам. Расійскі бок адмаўляў, што расійскі знішчальнік збліжаўся з беспілотнікам, а яго падзенне ў мора нібыта адбылося "з-за рэзкага манеўравання". Але амерыканцы апублікавалі відэа, якое паказвае, што Су-27 скінуў паліва перад MQ-9 Reaper, а пасля адбылося сутыкненне. Дзеянні расійскіх пілотаў у Вашынгтоне назвалі "непрафесійнымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі