У Растове-на-Доне гарэў будынак Памежнай службы ФСБ Расіі. Паводле мясцовых жыхароў, перад пажарам быў чуваць выбух. Пра гэта піша рэсурс Baza.
Выбух, паводле папярэдняй інфармацыі, быў на складзе Памежнага ўпраўлення. Цагляны будынак склада цалкам у агні. Плошча пажару дасягнула 800 квадратных метраў. Выбухі працягваюцца — пажарныя выкарыстоўваюць бронешчыты, каб абараніцца ад аскепкаў. Побач з месцам пажару эвакуявалі ўсе машыны. Месца ачапілі. Паведамляецца пра пацярпелых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у падвале будынка могуць заставацца людзі.