У Растоўскай вобласці заявілі пра затрыманне мужчыны, які страляў у паліцыю

Кулямёт / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Кулямёт / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Растоўскай вобласці Расіі затрымалі мужчыну, які напярэдадні абстраляў паліцыянтаў з кулямёта.

"У выніку зладжаных аператыўна-вышуковых дзеянняў яго знайшлі ў пустуючым будынку пад Навашахцінскам. Праводзяцца следчыя дзеянні", — заявіў губернатар вобласці Васіль Голубеў.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 снежня мужчына ў камуфляжы абстраляў паліцыянтаў у Навашахцінску. Адзін з сілавікоў быў паранены, яго шпіталізавалі.

У Навашахцінску зачынілі дзіцячыя сады, перакрылі выезд з горада, жыхароў папрасілі не выходзіць на вуліцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі