У Расоны прывезлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, аўтара "Шляхціца Завальні

У Расоны прывезлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, аўтара "Шляхціца Завальні

На радзіму Яна Баршчэўскага, аўтара кнігі "Шляхціц Завальня", прывезлі з Украіны яго надмагільную пліту, пішуць "Витебские вести". Яна выстаўленая ў зале дзіцячай школы мастацтва Расонаў — менавіта пад Расонамі і нарадзіўся адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Там яна прабудзе з 2 да 8 красавіка.

Пасля гэтага пліту вернуць у Чуднаў і ўсталююць каля падножжа помніка Яну Баршчэўскаму.

Як распавядала Еўрарадыё, надмагільную пліту Яна Баршчэўскага знайшлі два гады таму на прыватным падворку ў горадзе Чуднаве на Жытоміршчыне. На ёй быў польскамоўны надпіс: "Ян Баршчэўскі, прыхільнік Бога, прыроды і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуццяў. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года". Гэтая знаходка дапамагла ўдакладніць год нараджэння пісьменніка. 

Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў вёсцы Мурагі на Расоншчыне (тады — Полацкі павет Віцебскай губерні). Легенды, сабраныя ў родных мясцінах, увайшлі ў яго кнігу "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

У Мурагах стаіць помнік славутаму земляку.

У Расоны прывезлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, аўтара "Шляхціца Завальні
Надмагільная пліта Яна Баршчэўскага / vitvesti.by
У Расоны прывезлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, аўтара "Шляхціца Завальні
Помнік Яну Баршчэўскаму ў вёскі Мурагі на Расоншчыне / vitvesti.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі