У Расію прыбыў цягнік з беларускімі вайскоўцамі і танкамі Т-72

У Расію прыбыў цягнік з беларускімі вайскоўцамі і танкамі Т-72

У Расію прыбыў цягнік з беларускімі вайскоўцамі, танкамі Т-72 і спецтэхнікай. Яны паўдзельнічаюць у конкурсе "Танкавы біятлон". Як паведамляе БЕЛТА, разгрузка адбываецца на станцыі Алабіна пад Масквой. Падкрэсліваецца, што расіяне наладзілі беларусам "урачысты прыём", падрыхтавалі для іх "добраўпарадкаваныя інтэрнаты" і месцы для танкаў у "асобных боксах парку баявых машын Таманскай дывізіі".

"Танкавы біятлон" стартуе 13 жніўня. Чакаецца, што ўдзел у ім прымуць прадстаўнікі 22 краін. Але колькі ў выніку прыедуць, пакуль невядома. Сёлета традыцыйны конкурс праводзіцца падчас вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі