У расійскім тыле дзейнічае элітнае ўкраінскае падраздзяленне

У расійскім тыле дзейнічае элітнае ўкраінскае падраздзяленне

У расійскім тыле дзейнічае элітнае ўкраінскае падраздзяленне, піша The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Мінабароны Украіны. Па даных выдання, менавіта яго байцы стаяць за выбухамі 16 жніўня на ваенным складзе каля Джанкоя на поўначы Крыма. Падрабязнасці аперацыі, а тым больш назва падраздзялення трымаюцца ў таямніцы.

Афіцыйна ўкраінскія ўлады не пацвердзілі сваё дачыненне да выбухаў. Праўда, былі намёкі, што здарэнне зусім не выпадковае. Расійскае Мінабароны спачатку растлумачыла выбухі "ўзгараннем", а затым аб'явіла іх вынікам дыверсіі.

У аўторак ФСБ РФ заявіла, што "4, 9 і 12 жніўня ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці ўкраінскімі дыверсійнымі групамі здзейсненыя падрывы шасці апор высакавольтных ліній электраперадач (110, 330 і 750 кВ), праз якія Курскай АЭС ажыццяўляецца энергазабеспячэнне аб'ектаў". У выніку адбылося "парушэнне тэхналагічнага працэсу функцыянавання АЭС". Як і ў выпадку ў Джанкоем, расіяне затрымаць нікога не змаглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі