У расійскіх кінатэатрах забароняць пракат фільмаў з "прапагандай" ЛГБТК+

У расійскіх кінатэатрах забароняць пракат фільмаў з "прапагандай" ЛГБТК+

У расійскую Дзярждуму ўнеслі законапраект аб забароне "прапаганды нетрадыцыйных адносін" у СМІ, піша "Новая газета. Еўропа". Праект дапоўніць законы "Аб інфармацыі" і "Аб СМІ". У абодва будуць дададзеныя радкі аб забароне распаўсюджвання інфармацыі, "якая адмаўляе сямейныя каштоўнасці і прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны".

Апроч таго, расійскія дыпутаты збіраюцца забараніць выдаваць кінатэатрам пракатныя пасведчанні на паказ фільмаў, якія адмаўляюць "сямейныя каштоўнасці" і дапускаюць "прапаганду" ЛГБТК+.

Ініцыятары "новаўвядзенняў" — камуністы Ніна Астаніна, Вольга Аліева, Аляксей Карніенка, а таксама акцёр і кінарэжысёр Мікалай Бурляеў — дэпутат Дзярждумы ад "Справядлівай Расіі".

"Адмаўленне сям'і як грамадскай каштоўнасці, прапаганда так званага ладу жыцця "чайлдфры" (без дзяцей) і папулярызацыя нетрадыцыйных сэксуальных адносін маюць не меншую ступень небяспекі для развіцця расійскага грамадства", — перакананыя "законапісцы". 

Раней у Расіі ўжо дзейнічаў закон аб забароне прапаганды ЛГБТК+, аднак ён тычыўся толькі распаўсюджвання інфармацыі сярод непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі