Вы тут

У Расіі затрымалі Кудзіна, якога ў Беларусі хочуць судзіць за ўдзел у пратэстах

Аляксей Кудзін / rh.by

У Маскве затрымалі беларуса Аляксея Кудзіна, якога ў Беларусі пераследуюць за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020-га. Байца змешаных адзінаборстваў чакае экстрадыцыя на радзіму.

Неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу 35-гадовы Кудзін быў затрыманы ў Маладзечне 10 жніўня, калі знаходзіўся ў раёне цэнтральнай плошчы, дзе сілавікі разганялі пратэстоўцаў. Спартсмена жорстка збілі, ён апынуўся ў ізалятары ў Жодзіне. Адразу была пагроза, што могуць распачаць крымінальную справу па артыкуле "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Аляксей Кудзін не даў сілавікам сябе затрымаць на плошчы, яны проста разляталіся ў розныя бакі.

Аляксей Кудзін і АМАП / rh.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.