У Расіі загінуў прарасійскі актывіст з Гомеля

Раман Хлебін / tvrgomel.by
Раман Хлебін / tvrgomel.by

У Расіі загінуў прарасійскі актывіст з Гомеля Раман Хлебін, піша @flagshtok. Здарылася гэта 19 красавіка падчас сплаву па рацэ Пшэха ў Апшэронскім раёне ў Краснадарскім краі.

Хлебіну было 40 гадоў. Як паведамляе tvrgomel.by, група турыстаў складалася з 11 чалавек, у тым ліку 8 беларусаў. Больш ніхто не пацярпеў. Турыстаў прывезлі ў бліжэйшы населены пункт. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Раман Хлебін быў актыўным удзельнікам турыстычнага руху, разам з Рускім домам у Гомелі рэалізоўваў праекты, накіраваныя на папулярызацыю "рускага свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі