У Расіі ў вышук аб'явілі 13 узброеных вайскоўцаў, якія ўцяклі з Херсона ў Крым

Група вайскоўцаў са зброяй знікла з Херсона / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Група вайскоўцаў са зброяй знікла з Херсона / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

У Расіі ў вышук аб'явілі 13 узброеных вайскоўцаў, якія на скрадзеных аўтамабілях уцяклі з Херсона ў Крым. З "арыенціроўкі", апублікаванай у Facebook, вынікае, што ўцекачы служылі ў добраахвотніцкім казачым атрадзе "Дон". Яны зніклі раніцай 28 верасня. Прыхапілі з сабой зброю (не толькі аўтаматы, пісталеты, але і гранатамёт) і боепрыпасы.

Першым у дакуменце згадваецца Аляксандр Фірсаў, якога называюць кіраўніком банды. Адзначаецца, што яны "вельмі небяспечныя", маюць баявы вопыт. А яшчэ іх падазраюць у серыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі Херсонскай вобласці. Сярод уцекачоў ёсць былыя зняволеныя.

Расійскія крыніцы пазней сталі абвяргаць сам факт такіх уцёкаў.

У Расіі ў вышук аб'явілі 13 узброеных вайскоўцаў, якія ўцяклі з Херсона ў Крым
https://www.facebook.com/Ooo.Romanova
У Расіі ў вышук аб'явілі 13 узброеных вайскоўцаў, якія ўцяклі з Херсона ў Крым
У Расіі ў вышук аб'явілі 13 узброеных вайскоўцаў, якія ўцяклі з Херсона ў Крым
https://www.facebook.com/Ooo.Romanova

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі