Вы тут

У Расіі прыпынілі футбольны чэмпіянат, у Беларусі — валейбольны

pixabay.com

У Расіі прыпынілі футбольны чэмпіянат. Пра гэта стала вядома 17 сакавіка па выніках нарады прадстаўнікоў клубаў расійскай прэм'ер-лігі. Прыпыненне сезону будзе дзейнічаць як мінімум да 10 красавіка, паведамляе championat.com. Прычына відавочная — распаўсюд каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

У расійскім чэмпіянаце па выніках 22 тураў упэўнена лідыруе "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга.

У Беларусі футбольны чэмпіянат яшчэ не пачаўся, прайшлі толькі матчы за Суперкубак і Кубак краіны. Раней былі прыпынены ўсе баскетбольныя спаборніцтвы. У аўторак стала вядома, што 18 сакавіка без заўзятараў пройдуць апошнія валейбольныя матчы чэмпіянату Беларусі. Пасля гэтага першынство прыпыняюць як мінімум да пачатку красавіка, паведамляе bvf.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.