У Расіі праходзяць маршы памяці Барыса Нямцова — трансляцыя

У Расіі праходзяць маршы памяці Барыса Нямцова — трансляцыя

У дзесятках гарадах Расіі праходзяць маршы памяці Барыса Нямцова. Як кажуць арганізатары акцыяў, "гэта палітычны марш, асноўная мэта якога — патрабаванне змяняльнасці ўлады ў Расіі і выступленне супраць узурпацыі". Марш Нямцова ў Маскве ўзгоднены і праходзіць па маршруце ад Страстнога бульвара да праспекта Акадэміка Сахарава.

Вядомы расійскі апазіцыйны дзеяч Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы 27 лютага 2015 года. Следства прыйшло да высновы, што забойства здзейсніла група чачэнцаў. У судзе яны заявілі, што невінаватыя, а на першых допытах сябе агаварылі. Забойцу Барыса Нямцова Заура Дадаева асудзілі на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі