У Расіі пачаліся мітынгі ў падтрымку Навальнага. Затрымала больш за 260 чалавек

Екатеринбург 21 января 2021 года / "Новая газета"
Екатеринбург 21 января 2021 года / "Новая газета"

31 студзеня па ўсёй Расіі праходзяць мітынгі ў падтрымку Аляксея Навальнага. Другія выхадныя запар расіяне выходзяць з патрабаваннем вызваліць палітыка, затрыманага 17 студзеня ў аэрапорце "Шарамецьева" пасля вяртання з Германіі. Ужо затрымана больш за 260 чалавек. У вялікіх гарадах перакрыты цэнтр, у Маскве зачыненыя цэнтральныя станцыі метро, ​​там пратэсты яшчэ не пачаліся, але паведамляецца пра кропкавыя затрыманні. У многіх гарадах мітынгоўцы, каб пазбегнуць затрыманняў, выходзяць на лёд — у Расіі вялікія маразы, і рэкі замёрзлі. АМАП баіцца выходзіць на лёд з-за цяжкай амуніцыі. Але часам рызыкуе.

Першымі выйшлі жыхары Уладзівастока і Хабараўска. Праўда, тут жа з'явіліся сілавікі, пачаліся затрыманні. Ва Уладзівастоку схапілі не толькі праціўнікаў расійскай улады, але і прыхільнікаў, а так жа карэспандэнта "Новай газеты" Валерыю Федарэнка. У Хабараўску пратэстоўцы вадзілі карагод вакол лядовага гарадка, іх акружыў АМАП, выхопліваў і адводзіў у аўтазакі (нешта гэта ўсё нагадвае).

У Паўднёва-Сахалінску сабралася прыкладна 50 чалавек. Карэспандэнт "Новай" перадае, што "ніякага вмнцілава не было", сілавікі здымалі на відэа тых, хто сабраўся:

"Галоўнай задачай сілавікоў была відэафіксацыя асоб. Калі карэспандэнты праўладных тэлеканалаў падыходзілі да ўдзельнікаў мітынгу ўзяць інтэрв'ю, тут жа два-тры чалавекі з ФСБ далучаліся да іх і здымалі, што людзі адказваюць", — піша "Новая" (гэта таксама нешта нагадвае).

У Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Ганна Міцяніна ў сувязі з пратэстамі звярнулася да бацькоў. Яна заявіла, што "мэта арганізатараў — правакацыя, скандалы, беспарадкі", і дзеці для іх — "аб'ект палітычных маніпуляцый", ім патрэбныя "сакральныя ахвяры". Маўляў, арганізатары пратэстаў у Расіі пускаюць наперад жанчын і дзяцей, як фашысты, а самі хаваюцца за іх спінамі.

У горадзе на Няве затрыманні пачаліся з самай раніцы. Сілавікі прыходзяць у кватэры да актывістаў і муніцыпальных дэпутатаў. Зачыненыя ўсе выхады метро "Неўскі праспект". Вакол — АМАП, Неўскі праспект закрыты для пешаходаў, ДАІ спыняе машыны, якія едуць у бок цэнтра.

Пратэсты праходзяць у многіх вялікіх гарадах. У Екацярынбургу сабралася каля 7 тысяч чалавек. Яны ходзяць калонай па цэнтры горада і крычаць "Адпускай!". У Краснаярску людзі водзяць карагоды вакол ёлкі.

Гэта Уладзівасток. АМАП усё ж выйшаў на лёд.
Цэнтр Екацерынбурга
Кропкавыя затрыманні ў Маскве на Чыстых сажалках.
У Чэлябінску сілавікі збіваюць пратэстоўцаў дубінкамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі