Вы тут

У Радзе нацбяспекі Украіны назвалі ўмовы для аднаўлення авіязносінаў з Беларуссю

Украіна сказала, пры якіх умовах адкрые неба для Беларусі / Еўрарадыё

Аднаўленне авіякантактаў паміж Украінай і Беларуссю залежыць ад беларускіх уладаў і іх стаўлення да правоў чалавека. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў

"Наконт аднаўлення — гэта будзе залежаць не ад нас, а ад палітыкаў Беларусі: якім чынам яны будуць паводзіцца з тымі палітычнымі вязнямі, якіх сёння ўжо тысячы ў Беларусі", — перадае Радыё "Свабода" словы Данілава.

Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны з 29 траўня цалкам закрыла сваю паветраную прастору для беларускай авіяцыі, у тым ліку для транзітных рэйсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.