У пятніцу ў Беларусі пераважна без ападкаў, уначы на поўначы — да -10

У сакавіку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У сакавіку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У пятніцу, 17 сакавіка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Толькі ўначы на паўднёвым усходзе месцамі невялікі снег, мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у асобных раёнах у начныя гадзіны і раніцай.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 на поўдні да -10 градусаў на поўначы краіны (у Мінску — 4-6 марозу), у дзённыя гадзіны прагназуецца ад 3 да 9 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +5 да +7).

У пятніцу ў Беларусі пераважна без ападкаў, уначы на поўначы — да -10
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Беларусі пераважна без ападкаў, уначы на поўначы — да -10

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі