Вы тут

У Паставах затрымалі групу кантрабандыстаў з "арсеналам"

Знойдзенае ў затрыманых / gpk.gov.by

У Паставах затрымалі групу кантрабандыстаў з "арсеналам", паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Траіх беларускіх грамадзян падазраюць у "арганізацыі незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз беларуска-літоўскую мяжу". Што ж яны перапраўлялі, памежнікі так і не паведамілі.

Затрыманне 7 красавіка праводзілі памежнікі сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Па месцы жыхарства падазраваных знайшлі "цэлы арсенал боепрыпасаў": 182 баявых і паляўнічых патронаў, 4 стрэльбы, магазін ад аўтамата Калашнікава, прадмет, які нагадвае тратылавую шашку, больш за 250 капсюляў для паляўнічых патронаў, каля чатырох соцень гільз і г. д. На экспертызу адправілі трохлітровы слоік з нейкім рэчывам зялёнага колеру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.