У палітвязня Івашына забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бел-чырвоных колераў

Дзяніс Івашын / Facebook
Дзяніс Івашын / Facebook

У журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына ў гродзенскай турме № 1 забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бела-чырвоных колераў. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга: "Дзяніс Івашын, як вы ведаеце, няблага малюе. І да святаў намаляваў упрыгожаную ялінку... Найстрашнейшы бунтарскі чын здзейсніў наш ваяр наўпрост у бярлозе ворага: ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды з белымі да чырвонымі шарамі".

Восенню ў Івашына забіралі ручнік жоўта-блакітных колераў, а таксама фотаздымак жонкі з бела-чырвона-белым парасонам на фоне будынка з сіне-жоўтай падсветкай.

Дзяніс Івашын — журналіст-расследвальнік. Яго арыштавалі пасля шэрагу артыкулаў пра былых "беркутаўцаў", якія пасля Майдана 2014 года ва Украіне ўладкаваліся ў сілавыя структуры ў Беларусі. Івашына вінавацілі па артыкуле аб "умяшанні ў дзейнасць міліцыі", але ў выніку прызналі вінаватым у "здрадзе радзіме". У верасні 2022-га ён быў асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі