У Оршы будуць укараняць псеўданавуковую кітайскую "медыцыну"

Навошта развіваць сапраўдную медыцыну, калі можна атрымліваць грошы за іглаўколванне і банкі? / EASAC
Навошта развіваць сапраўдную медыцыну, калі можна атрымліваць грошы за іглаўколванне і банкі? / EASAC

Кітайскую традыцыйную медыцыну вырашылі развіваць у Оршы. Як піша газета "Витебский курьер", такое пагадненне падпісана паміж лякарняй традыцыйнай кітайскай медыцыны Хунду і гарадской лякарняй №2 Аршанскай цэнтральнай паліклінікі.

У рамках супрацы запланавана абнаўленне матэрыяльнай базы лякарні і "абмен досведам", а таксама адкрыццё аддзялення традыцыйнай кітайскай медыцыны. У будучыні такія аддзяленні могуць з'явіцца ва ўсіх паліклініках рэгіёну.

Традыцыйная кітайская медыцына — псеўданавуковая, яна грунтуецца не на доказах, а на метафізічных перадумовах. Аднак гэта не перашкаджае беларускім чыноўнікам займацца яе ўкараненнем у краіне, бо кітайскі бок дае за гэта грошы. Напрыклад, Рэспубліканскі цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя разглядае з кітайскімі партнёрамі магчымасць запуску ў Беларусі вытворчасці прэпаратаў "традыцыйнай медыцыны", гэта значыць гамеапатыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі