У Оршы асуджана на 15 сутак арышту зааабаронца Алена Мірашнічэнка

Алена Мірашнічэнка / t.me/viasna96/
Алена Мірашнічэнка / t.me/viasna96/

2 лютага ў Оршы затрыманая і адразу ж асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту зааабаронца Алена Мірашнічэнка, піша @viasna96. Мяркуецца, што прычынай затрымання магла стаць арганізаваная ёй забаўляльна-адукацыйная сустрэча з жыхарамі аднаго з дамоў. Мірашнічэнка тлумачыла людзям, як правільна абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі.

Алена Мірашнічэнка — вядомая ў Оршы зааабаронца. Яна ўдзельнічае ў ініцыятыве "Хвосцікі", якая штомесяц дапамагае дзясяткам бадзяжных жывёлаў. Некалькі дзён таму жанчына атрымала позву з пазнакай, што супраць яе распачата адміністрацыйная справа. У чацвер Мірашнічэнка з'явілася ў міліцыю, дзе яе і затрымалі. Яе абвінавацілі ў правядзенні "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства".

Як бачым, улады не дапускаюць ніякіх праяў непадкантрольнай грамадскай актыўнасці. Нават калі гэта ініцыятыва дапамогі жывёлам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі