У Новай Зеландыі адмаўляюцца ад беларускіх угнаенняў на карысць канадскіх

У Новай Зеландыі адмаўляюцца ад беларускіх угнаенняў на карысць канадскіх

У Новай Зеландыі адмаўляюцца ад беларускіх калійных угнаенняў на карысць канадскіх. Як паведамляе stuff.co.nz, кампанія Ravensdown, на долю якой прыпадае каля паловы імпарту аграхімікатаў у Новую Зеландыю, забяспечыла сабе альтэрнатыўныя пастаўкі. Яна спасылаецца на ўзрастанне напружанасці ў Беларусі, звязанай з пасадкай пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

У Новай Зеландыі ўважліва сочаць за сітуацыяй з санкцыямі ЕС і ЗША, уведзенымі супраць Беларусі і тымі, што яшчэ рыхтуюцца.

Раней практычна 100% рынку хлорыстага калія ў Новай Зеландыі займала канадская прадукцыя. Але на 2017 год беларускія калійныя ўгнаенні занялі амаль 50% рынку — лічылася, што яны больш якасныя. З мінулага года сітуацыя вяртаецца да першапачатковай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі