У Наваполацку Андрэя Галавырына судзілі пяты раз запар: ужо 75 сутак арышту

У Наваполацку Андрэя Галавырына судзілі пяты раз запар: ужо 75 сутак арышту

У Наваполацку актывіста Андрэя Галавырына судзілі пяты раз запар. Як паведамляюць праваабаронцы, у панядзелак ён не выйшаў на волю пасля 60 сутак адміністрацыйнага арышту. Высветлілася, што на Галавырына склалі новы пратакол. У аўторак адбыўся суд. Суддзя Зінаіда Балаболава пакарала актывіста 15-сутачным арыштам. За што менавіта яго судзілі, пакуль невядома (раней — за падпіску і рэпосты з "экстрэмісцкага" тг-канала).

Агулам Андрэй Галавырын правядзе за кратамі 75 сутак запар. Падчас адбыцця першага адміністрацыйнага арышту актывіст перанёс гіпертанічны крыз.

У падобную сітуацыю сёлета трапляла старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольга Брыцікава. Яе судзілі пяць разоў запар. За кратамі яна прабыла 75 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі