У NATO пракаментавалі навіны аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі

Штаб-квартэра NATO / AFP
Штаб-квартэра NATO / AFP

Вельмі безадказнай і небяспечнай рыторыкай назваў дамоўленасці паміж Масквой і Мінскам аб ядзернай зброі для Беларусі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Аб гэтым піша нарвежскае выданне Nettavisen.

Нагадаем, на мінулым тыдні кіраўнікі Мінабароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. І ў той жа дзень Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў ужо пачалося.

"Тое, што мы бачым з расійскага боку — гэта вельмі безадказная і небяспечная рыторыка, якая зноў пагражае свету ядзернай зброяй. Гэта небяспечна і непрымальна, а сама Расія павінна зразумець, што ядзерны канфлікт ні яна, ні хто-небудзь яшчэ ніколі не выйграе", — заявіў Енс Столтэнберг. Паводле яго,  NATO  ўважліва сочыць за дзеяннямі Расіі. Але пакуль у Альянсе не бачаць нейкага сур'ёзнага дысбалансу сіл у рэгіёне, на які трэба было б неяк рэагаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі