У NATO абвяргаюць заяву Лукашэнкі пра падрыхтоўку захопу заходняй Беларусі

У NATO абвяргаюць заяву Лукашэнкі пра падрыхтоўку захопу заходняй Беларусі

NATO абвяргае заяву Аляксандра Лукашэнкі, быццам блок рыхтуе вайсковую групоўку для захопу заходняй часткі Беларусі. Гэтыя словы ў альянсе звязалі з рэпрэсіямі супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі

"NATO не ўяўляе ваеннай пагрозы Беларусі і не нарошчвае сілы ў рэгіёне, як неаднаразова тлумачыў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Дзеянні NATO носяць выключна абарончы характар, і ніхто не павінен выкарыстоўваць абвінавачванні ў нарошчванні [альянсам] вайсковай прысутнасці як падставу для рэпрэсіяў супраць мірных пратэстоўцаў", — так у штаб-кватэры NATO пракаментавалі для агенцтва ТАСС словы беларускага кіраўніка.

Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася на відэканферэнцыі міністраў замежных спраў NATO 1-2 снежня. Яны заклікалі афіцыйныя Мінск і Маскву паважаць правы народа Беларусі на самастойнае вызначэнне сваёй будучыні праз палітычны дыялог. "Усе краіны NATO падтрымліваюць суверэнную і незалежную Беларусь", — заявіў прадстанік альянсу.

Пра падрыхтоўку вайсковай групоўкі NATO для захопу Заходняй Беларусі Лукашэнка заявіў на саміце АДКБ 2 снежня. Генсакратар блока Енс Столтэнберг не стаў каментаваць гэтыя словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі