У музей Мінска перадалі славутую "луску" з крамы "Акіян"

У музей Мінска перадалі славутую "луску" з крамы "Акіян"

У фонды музея гісторыі Мінска перадалі славутую "луску" з ужо зачыненай крамы "Акіян" на вуліцы Казлова. Пра гэта супрацоўнікі музея напісалі ў сацсетках. 

"Акіян, які мы заслужылі! Новыя паступленні ў фонды музея гісторыі горада Мінска",гаворыцца ў паведамленні.

Крама "Акіян" была адчыненая ў цэнтры сталіцы ў 1975 годзе. У яе інтэр'еры былі выкарыстаныя пласціны з нержавеючай сталі, падобныя да рыбнай лускі. Іх зрабілі і ўсталявалі немцы.

Цяпер на месцы "Акіяна" працуе крама сеткі "Віталюр". Падчас рамонту "луску" са сцен здымалі, але потым паставілі назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі