У МУС заявілі, што ўпершыню вадамёт выкарысталі ў Брэсце, а гэта не так

У МУС заявілі, што ўпершыню вадамёт выкарысталі ў Брэсце, а гэта не так

У МУС назвалі выкарыстанне 13 верасня вадамёта ў Брэсце першым выпадкам у гісторыі Беларусі, калі пратэстоўцаў разганялі з яго дапамогай.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі палкоўнік Генадзь Казакевіч 16 верасня гаварыў: "Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі выкарысталі вадамёт у Брэсце. Ніколі гэтага не было".

Здаецца, гэта не так. На відэа Еўрарадыё можна пабачыць, як яшчэ ў жніўні пратэстоўцаў разганялі вадамётамі ў Баранавічах і Мінску (ці гэта былі не вадамёты?).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі