У МУС расказалі, колькі беларусаў выехала за мяжу з верасня

Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы / Polsha24.com
Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы / Polsha24.com

У МУС падлічылі, колькі беларусаў з верасня выехала жыць і працаваць у суседнія краіны. Атрымалася больш за 13 тысяч. І гэта ва ўмовах абмежавальных мер у сувязі з каранавірусам.

Самы вялікі паток ідзе ў Польшчу. Сюды пераехала каля 10 тысяч чалавек. Каля 3 тысяч перабралася ва Украіну. Яшчэ каля 500 чалавек з'ехала ў Літву і Латвію.

"Лічым, што сітуацыя не крытычная і не наносіць сур'ёзнай шкоды нацыянальнай бяспецы. Мы не адчуваем значнай страты нацыянальных працоўных рэсурсаў", — заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, перадае БЕЛТА.

Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў шэраг суседніх краін даў беларускім грамадзянам магчымасць пераехаць, змякчыўшы для іх у прыватнасці каранцінныя меры.

Пры гэтым у МУС лічаць, што беларусы едуць на заробкі і ў перспектыве вернуцца дадому. "Думаю, гэта не незваротная, гэта працоўная міграцыя", — заявіў Бягун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі