Вы тут

У МУС патлумачылі, з чым звязана такая колькасць сілавікоў на вуліцах Мінска

Сілавікі ля будынка Акадэміі МУС на вуліцы Філімонава ў Мінску / @nashaniva​

Вялікая колькасць сілавікоў у поўным рыштунку і са шчытамі ля Акадэміі МУС на вуліцы Філімонава — "частка навучальнага працэсу курсантаў", заявіла прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чамаданава.

"Гэта штогадовыя планавыя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў у розных умовах", — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Чамаданава таксама паведаміла, што "вучэнні праводзяцца ва ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і іншымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў".

Такім чынам яна адрэагавала на інфармацыю, якая з раніцы з'явілася ў сацсетках. Рэсурсы публікавалі фота і відэа, на якіх было відаць, што ля будынка Акадэміі на Філімонава назіраецца канцэнтрацыя сілавікоў. Праваахоўнікі былі пры поўным рыштунку і са шчытамі. Паведамлялася таксама і пра перамяшчэнні спецтэхнікі па горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.