У МУС назвалі прычыны затрымання актывісткі Вольгі Гарбуновай

Вольга Гарбунова / t.me/viasna96
Вольга Гарбунова / t.me/viasna96

Экс-кіраўніца грамадскага аб'яднання "Радзіслава" Вольга Гарбунова затрыманая за кіраўніцтва "жаночымі маршамі", паведамляе МУС у сераду.

"Жанчына працуе менеджарам у грамадскім аб'яднанні для асоб, пацярпелых ад хатняга гвалту. У жніўні і верасні мінулага года яна кіравала так званымі жаночымі маршамі ў сталіцы. Пры гэтым сама выходзіла на праезную частку, перакрываючы дарожны трафік", — растлумачылі ў МУС.

Гарбунова прызнаная падазраванай па крымінальнай справе, распачатай па арт. 342 КК за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Жанчына правяраецца на дачыненне да "іншых злачынстваў пратэснай скіраванасці, у тым ліку з выкарыстаннем службовага становішча", дадалі ў Міністэрстве. 

Як паведамляла Еўрарадыё, актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова была затрыманая ў Мінску. Гарбунова — экспертка па пытаннях хатняга гвалту. Яна была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма "WOMAN", дзе сабраныя апавяданні дзвюх тысяч жанчын з 50 краін свету. Пра свой удзел у гэтым фільме Вольга расказвала ў размове з Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі