У МТС на 4% даражэюць тарыфы на паслугі сотавай сувязі

У МТС на 4% даражэюць тарыфы на паслугі сотавай сувязі

Кампанія МТС абвесціла аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 4% з 1 лістапада. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

“Змяненне абумоўлена развіццём інфраструктуры, у прыватнасці планамі па актыўным пашырэнні сеткі 4G як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў”, — гаворыцца ў заяве. 

У кампаніі дадаюць, што змяненне тарыфаў на паслугі фіксаванага інтэрнэту, паслугі сувязі ў роўмінгу і іншыя дадатковыя паслугі можа быць у іншым памеры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі