У Мінску затрымалі валанцёраў ініцыятывы "Ежа замест бомбаў"

Ежа замест бомбаў / Еўрарадыё
Ежа замест бомбаў / Еўрарадыё

У Мінску сілавікі затрымалі актывістаў ініцыятывы "Ежа замест бомбаў", якія кормяць бяздомных. Адбылося гэта 23 студзеня на кропках раздачы ежы ў Міхайлаўскім скверы і скверы Сымона Балівара. Затрыманыя былі і людзі, якім валанцёры прынеслі ежу.

"Актывістаў завезлі ў РУУС (пакуль не ведаем у якое менавіта), а бяздомных павезлі ў іншым накірунку. Гэтая сітуацыя паказвае яшчэ раз, як дзяржава ставіцца да бяздомных людзей і людзей, якія змагаюцца з няроўнасцю і сістэмай прыгнёту",паведамляюць валанцёры ў сваім Instagram.

Пра колькасць затрыманых пакуль не вядома.

Сёння ў Беларусі праходзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Не абыходзіцца і без затрыманняў людзей, якія выстройваюцца ў ланцугі салідарнасьці. Магчыма, валанцёраў і бяздомных сілавікі прынялі за пратэстуючых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі