Вы тут

У Мінску затрымалі ўдзельніцу Pussy Riot расіянку Рыту Флорэс

Удзельніцу Pussy Riot затрымалі ў Мінску

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ўдзельніцу гурта Pussy Riot расіянку Рыту Флорэс і прымусілі яе запісаць ролік у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна распавяла ў сацсетках.

Дзяўчына прыехала ў Беларусь 26 сакавіка і засялілася ў гатэль. 30 сакавіка да яе прыйшлі сілавікі ў цывільным, затрымалі і адвезлі ў ГУБАзІК. Там Флорэс, па яе словах, абражалі, пагражалі пасадзіць на 15 гадоў. Потым сілавікі запатрабавалі запісаць ролік на зялёным фоне.

"У мяне было два варыянты, што сказаць. Першы варыянт: я павінна была сказаць, што ўсё, што адбываецца на Украіне, так і павінна быць, што мы павінны забіць гэтых фашыстаў і нацыстаў і што вайна гэта адзіны спосаб вырашыць дадзеную праблему. Я завішчала і сказала, што не магу гэтага сказаць і ніколі ў жыцці не скажу. Другі варыянт быў сказаць, што Лукашэнка супер, і што ўсе пратэсты ў Беларусі гэта прапаганда і блеф, і што ўсё куплена апазіцыяй. Калі я не скажу, то мне абяцалі фізічную расправу. Канкрэтна сказалі, што мы з табой будзем размаўляць па-іншаму і яшчэ ніколі ніхто не перашкаджаў нашаму жаданню, каб запісаць гэта відэа", — перадае zona.media словы дзяўчыны.

Флорэс пагадзілася запісаць ролік у падтрымку Лукашэнкі. Пасля гэтага яе адпусцілі, сказаўшы, што ёй забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў. 

Акрамя таго, дзяўчыну сфатаграфавалі на фоне дзвярэй з плакатам з літарай Z.

Удзельніцу Pussy Riot затрымалі ў Мінску
Удзельніцу Pussy Riot затрымалі ў Мінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.