У Мінску затрымалі хлопцаў, якія размалёўвалі "Табакеркі"

У затрыманага знайшлі балончыкі з фарбай і валікі / Фота прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама​
У затрыманага знайшлі балончыкі з фарбай і валікі / Фота прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама​

Трое маладых людзей сталі фігурантамі крымінальнай справы аб хуліганстве. Іх падазраюць у тым, што яны размалявалі "Табакерку" ў Мінску.

Хлопцаў затрымалі ўначы 5 студзеня, расказалі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. Патруль заўважыў, як некалькі чалавек размалёўваюць кіёск "Табакерка" на вуліцы Матусевіча. Пры затрыманні адзін з маладых распыліў газавы балончык у твар міліцыянту і паспрабаваў уцячы, сцвярджаюць у міліцыі.

Але яго затрымалі. Пры ператрусе ў маладога мужчыны знайшлі балончыкі, бутэлькі з фарбай, валік, а таксама газавы балончык. Хлопцу 30 гадоў, ён брэстаўчанін. У Мінску здымаў кватэру разам з братам 23-х гадоў і 21-гадовым прыяцелем. Іх таксама пазней затрымалі.  

"Паводле слоў затрыманых, гэта не першы выпадак іх пашкоджання маёмасці — за некалькі гадзін да затрымання яны паспелі размаляваць яшчэ некалькі аб'ектаў у Мінску", — распавялі ў міліцыі.

Усе трое сталі фігурантамі крымінальнай справы аб хуліганстве. У дачыненні да 30-гадовага брэстаўчаніна распачата яшчэ адна крымінальная справа па артыкуле 364 ("Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі