У Мінску затрымалі анархістаў за закіданы фарбай будынак Белтэлерадыёкампаніі

У Мінску затрымалі анархістаў за закіданы фарбай будынак Белтэлерадыёкампаніі

У Мінску 13 чэрвеня затрымалі дваіх прадстаўнікоў анархісцкага руху — дзяўчыну і хлопца. Іх падазраюць у тым, што яны закідвалі фарбай будынак Белтэлерадыёкампаніі. Затрыманыя знаходзяцца ў Першамайскім РУУС сталіцы. Яшчэ ў двух чалавек былі праведзеныя ператрусы, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Па звестках праваабаронцаў, на анархістаў пачалкі крымінальную справу хуліганства, здзейсненае паўторна або групай асобаў. Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае — да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У каментары парталу tut.by праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што імёны затрыманых пакуль не абвяшчаюцца па просьбе іх сваякоў.

На думку праваабаронцы, сітуацыя анархістаў падобная са "справай графітыстаў": іх таксама вінавацілі, што закідалі лямпачкамі з фарбай банеры з выявай міліцыянтаў. Таму Лойка мяркуе, што абвінавачанне варта перакваліфікаваць — з групавога хуліганства на псаванне маёмасці. Тады затрыманым пагражае максімум тры месяцы арышту.

Нагадаем, 9 чэрвеня будынак БТ быў закіданы лямпачкамі з фарбай. Гэтай акцыяй анархісты выступілі "супраць прапаганды з боку дзяржавы".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі