У Мінску затрымалі адваката Дзмітрыя Пігуля

Дзмітрый Пігуль / advokat.by
Дзмітрый Пігуль / advokat.by

У Мінску затрымалі адваката Дзмітрыя Пігуля, паведамляюць праваабаронцы. Адбылося гэта ў сераду ўвечары. Дахаты да Пігуля прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Мяркуецца, што ў дачыненні адваката распачалі крымінальную справу. Верагодна, гэта артыкул 407 КК — "Разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння". Па папярэдняй інфармацыі, Дзмітрый Пігуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе "Буслы ляцяць", фігурантам якой 28 верасня вынеслі жорсткія прысуды. Таксама ён абараняў палітзняволеную Алену Маліноўскую, якая была асуджана разам з палітвязнем Анатолем Латушкам.

Апошнім часам была затрымана цэлая група адвакатаў: у Мінску і ў рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі