У Мінску за "зліў дадзеных" будуць судзіць маці і дачку, яны працавалі ў МТБанку

Іна і Валерыя Глінскія / @viasna96
Іна і Валерыя Глінскія / @viasna96

У Мінгарсудзе 26 снежня пачнецца суд над Інай і Валерыяй Глінскімі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта маці і дачка, абедзве працавалі ў МТБанку і былі затрыманыя год таму — у снежні 2021 года.

Сілавікі лічаць, што ў жніўні 2020-га яны нібыта перадавалі дадзеныя ў "Чорную кнігу Беларусі". Амаль год маці і дачка правялі ў СІЗА-1.

Іну і Валерыю абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК РБ), незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт. 203-1), а таксама ў неправамерным завалоданні кампутарнай інфармацыяй (арт. 352 КК РБ). Праваабаронцы прызналі Іну і Валерыю Глінскіх палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі