У Мінску ўладальнік крамы кветак пасля жорсткага затрымання трапіў у бальніцу

У Мінску ўладальнік крамы кветак пасля жорсткага затрымання трапіў у бальніцу

13 кастрычніка ў Мінску адзін з уладальнікаў крамы кветак Максім Харошын пасля жорсткага затрымання трапіў у бальніцу, паведамляе TUT.by. Харошына затрымалі раніцай, калі ён з жонкай ішоў да машыны. Чацвёра невядомых з пісталетамі паклалі мужчыну на зямлю, а пасля на сваім аўтамабілі яго завезлі ў Першамайскае РУУС. Адтуль Максіма Харошына і забралі на хуткай. Жонка кажа, што ў яго сур'ёзныя траўмы ад збіцця. На відэа відаць, у якім ён быў стане. Сваякі мяркуюць, што пры затрыманні разбілі нос, а пасля білі ці на шляху ў РУУС, ці ўжо там.

Харошына затрымалі за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Аднак, па словах мужчыны, міліцыянеры яму крычалі, што ён нібыта разабраў вадамёт і падпаліў лецішча камандзіра мінскага АМАПу.

Адвакатка Максіма Харошына Юлія Леванчук назвала траўмы свайго кліента: ацёк унутраных органаў, ацёк машонкі, падазрэнне на пералом у вобласці галёнкі. Таксама ў мужчыны шматлікія раны, у яго "цалкам адбіты ўвесь левы бок". Адвакатка са слоў Харошына кажа, што яго білі дубінкамі і нагамі пры затрыманні, а асноўнае збіццё адбывалася менавіта ў РУУС.

Харошын удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту ў сталіцы, ён дарыў кветкі жанчынам падчас іх шэсцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі