Вы тут

У Мінску супраць пратэстоўцаў ужылі светлашумавыя гранаты. МУС адмаўляе

Марш Герояў у Мінску 13 жніўня 2020 года / Еўрарадыё

У Мінску супраць пратэстоўцаў сілавікі ўжылі светлашумавыя гранаты — упершыню пасля 11 жніўня. Гэта адбылося ў Драздах падчас разгону Маршу Герояў. Карэспандэнт Еўрарадыё стаў сведкам інцыдэнту.

"Людзі спрабавалі абыйсці кардон сілавікоў на праспекце Пераможцаў праз Дразды. Але ў нейкі момант там з'явілася вельмі шмат аўтазакаў і сілавікоў і пачаўся жорсткі хапун. Потым я пачуў хлапкі. Іх чулі многія, хто быў побач", — паведамляе наш журналіст. Пра інцыдэнт таксама паведамілі карэспандэнты РБК і "Нашай Нівы".

Коля 17:00 ўдзельнікі Марша Герояў падыйшлі да "Мінск-Арэны", дзе іх сустрэў кардон сілавікоў. Дыялогу з праваахоўнікамі не атрымалася, і людзі пачалі разыходзіцца. Адны пайшлі па праспекце ўніз да Стэлы, іншыя — па ваколіцах.

МУС абвяргае ўжыванне светлашумавых гранат супраць пратэстоўцаў.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.