У Мінску суддзя за дзве гадзіны прысудзіў 168 сутак арышту

Будынак суда Першамайскага раёна / spring96.org
Будынак суда Першамайскага раёна / spring96.org

26 кастрычніка суддзя Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч з 10:30 да 12:30 паспеў вынесці 9 рашэнняў па адміністрацыйных пратаколах. За дзве гадзіны ён пакараў пратэстоўцаў 168 суткамі арышту!

Міліцыянты афармлялі на затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў пратэснага маршу па два пратаколы: па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню супрацоўніка АУС). Гэта дазволіла суддзі прызначаць пакаранні больш за 15 сутак. У выніку, паводле інфармацыі канала валанцёраў:

Бачышча Е.В. — 23 сутак арышту;

Кісель Д.С.  — 20 сутак;

Сіліч А.Н. — 15 сутак;

Ліфанаў И.В. — 20 сутак;

Нікіціч А.Л. — 20 сутак;

Цяплоў С.Н. — 15 сутак;

Богдан А.В. — 15 сутак;

Корбут А.А. — 25 сутак;

Серадук Р.Н — 15 сутак.

На адно пасяджэнне ў Трусевіча ішло ў сярэднім 13 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі