Вы тут

У Мінску стартуе новы Moving Art Festival — размова з арганізатарамі

Фота мае ілюстратыўны характар / Еўрарадыё

6 сакавіка ў Мінску стартуе новы фэст сучаснага мастацтва Moving Art Festival. Ён будзе адбывацца па суботах на Куйбышава, 22 — на пляцоўцы MAF, што на шостым паверсе завода "Гарызонт".

Арганізатары пазіцыянуюць фестываль першай пляцоўкай у Беларусі, дзе адначасова на розных лакацыях размесцяцца розныя жанры сучаснага мастацтва: выстава, лекцыі, тэатр, музыка, сучасны танец. Набыўшы квіток наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у воркшопах, наведаць тэатральную пастаноўку ці харавы канцэрт, набыць працы мастакоў і танчыць да раніцы.

У 15:00 гасцямі Еўрарадыё стануць арганізатары фэста — Яўгенія Арлова і Алена Набароўская. Гутарым пра сам фестываль, арт-рынак у Беларусі і Moving Art Factory. Натуральна, чакаем вашых пытанняў да гасцей — аўтары лепшага атрымаюць запрашальнікі за закрытую вечарынку-адкрыццё фэста. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.