У Мінску сотні людзей прыйшлі на імшу па памерлым Рамане Бандарэнку

У Мінску сотні людзей прыйшлі на імшу па памерлым Рамане Бандарэнку

У Мінску сотні людзей прыйшлі на імшу па памерлым Рамане Бандарэнку. Яна прайшла ўвечары ў пятніцу ў Архікафедральным саборы на плошчы Свабоды. Службу правёў біскуп Юрый Касабуцкі. Як піша TUT.by, людзей было так шмат, што не ўсе змясціліся ў храме. Частка іх малілася і запальвала свечкі на вуліцы.

31-гадовы Раман Бандарэнка быў затрыманы і збіты людзьмі ў цывільным, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі і зафарбоўвалі мурал на "Плошчы Перамен" у Мінску. Пасля яго з Цэнтральнага РУУС забрала хуткая дапамога. Выратаваць жыццё мужчыне не ўдалося, 12 лістапада ён памёр. У пятніцу Следчы камітэт, а пасля і Аляксандр Лукашэнка заявілі, што Бандарэнка быў "п'яны". Але гэта абверглі медыкі.

13 лістапада па ўсёй Беларусі і ў замежжы ўшаноўвалі памяць Рамана Бандарэнкі, яшчэ адной ахвяры гвалту, які не спыняецца ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі