У Мінску рыхтуюцца правесці міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў

У Мінску рыхтуюцца правесці міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў

Міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў плануецца правесці ў Мінску гэтым летам. Пра гэта інфармагенцтву ТАСС расказаў дырэктар дэпартамента працы з суайчыньнікамі за мяжой МЗС Расіі Аляксандр Нурызадэ.

Мерапрыемства прысвечанае 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. "МЗС Расіі разам з амбасадай Расіі ў Мінску плануе арганізаваць 20 чэрвеня Міжнародны форум расійскіх суайчыньнікаў "22 чэрвеня 1941 года. Перамога будзе за намі!" — заявіў расійскі дыпламат.

Мяркуецца, што на форум прыедуць каля 90 прадстаўнікоў расійскіх дыяспар з 44 краінаў. Яны таксама плануюць паўдзельнічаць у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці зранку 22 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі