У Мінску ратавальнікі выручылі тхара, ён ледзь не задыхнуўся ў закрытым аўто

Выратаваны тхор / МНС
Выратаваны тхор / МНС

Мінскія ратавальнікі выручылі тхара, які ледзь не задыхнуўся ў закрытым аўто. Званок на нумар 101 паступіў апоўдні 21 чэрвеня. Дзяўчына распавяла, што скрозь акно закрытага аўтамабіля ўбачыла тхара ў клетцы, і яму там вельмі дрэнна.

Днём 21 чэрвеня ў Мінску было +25, якія ў закрытай машыне на сонцы ператвараюцца ва ўсе +40. Супрацоўнікі МНС накіраваліся па названым адрасе ў раёне станцыі метро "Спартыўная". Там яны знайшлі аўто без нумароў. Давялося тэлефанаваць у РАУС.

В Минске спасатели выручили хорька, он чуть не задохнулся в закрытом авто
Клетка з тхорам у аўтамабілі / МНС

У прысутнасці міліцыянта аўто адкрылі, тхара дасталі. Звярок ўжо не рухаўся, але яшчэ дыхаў.

Тхара перадалі ў ветклініку "Дай лапу", што месціцца непадалёк. Дзяўчына, якая не прайшла міма і дапамагла яго выратаваць, мае намер падаць на гаспадара машыны заяву ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі