Вы тут

У Мінску паміж дамамі павесілі БЧБ-сцяг памерам з хакейную пляцоўку

Сцяг паміж дамамі ў квартале "Каскад"

Жыхары квартала "Каскад" павесілі паміж дамамі рэкордны па памерах БЧБ-сцяг: 71 метр па даўжыні, 36 метраў па шырыні. Гэта больш, чым стандартная хакейная пляцоўка! Яшчэ адно параўнанне: вышыня стандартнай 9-павярховай панэлькі — блізу 30 метраў.

Вывешваць сцягі ў "Каскадзе" пачалі амаль адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Каб здымаць іх, у двор рэгулярна прыязджаюць супрацоўнікі МНС. Часам іх суправаджаюць сілавікі. Так адбылося і раніцай 18 кастрычніка.

Жыхары жылога комплекса звычайна сустракаюць гасцёў у двары і спрабуюць упэўніць не здымаць сцяг. Некалькі разоў такія размовы сканчаліся затрыманнямі.

Так агромны БЧБ-сцяг вешалі паміж дамамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.