Вы тут

У Мінску падчас аварыі аўтобус наехаў на трох пешаходаў

На месцы аварыі / Еўрарадыё

У Мінску падчас аварыі аўтобус наехаў на трох пешаходаў. Пацярпелых, якім 27, 28 і 29 гадоў, шпіталізавалі.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў нядзелю пасля 22-й гадзіны на вуліцы Убарэвіча. Адзін з аўтобусаў МАЗ сутыкнуўся з іншым аўтобусам, які рухаўся наперадзе. Прычынай называецца невыкананне дыстанцыі. Ад удару першы аўтобус праехаў наперад і наехаў на людзей, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.